27 красавiка 2024, Субота, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майк Пампэа: Грамадзяне Беларусі павінны здабыць свабоду

18
Майк Пампэа: Грамадзяне Беларусі павінны здабыць свабоду
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

У Белым доме сочаць за развіццём падзей у нашай краіне.

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа ў сераду звярнуўся з заклікам да беларускіх уладаў забяспечыць грамадзянам краіны тыя свабоды, якія яны патрабуюць, піша «Новое время».

«Мы хацелі б, каб народ Беларусі здабыў тыя свабоды, якія ён патрабуе. Мы заклікаем абараніць гэтых мірных дэманстрантаў і не чыніць шкоды ім», - заявіў Пампэа на прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам.

Раней прадстаўніца Белага дома Кейлі Макэнані ў каментарах пратэстаў, якія пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у нядзелю, заклікала ўлады краіны ўстрымацца ад ужывання сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту і паважаць свабоду сходаў.

«Мы заклікаем улады не парушаць прынцып свабоды сходаў і ўстрымацца ад выкарыстання сілы», - сказала Макэнані на брыфінгу ў панядзелак.

Яна адзначыла, што ў Белым доме сочаць за развіццём падзей у Беларусі і «глыбока занепакоеныя» тым, што адбываецца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках