19 траўня 2024, Нядзеля, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы будзем страйкаваць да перамогі!»

11
«Мы будзем страйкаваць да перамогі!»
ФОТА: «Радыё Свабода»

Хай ўладальнікі дубінак ідуць працаваць на заводы і ў шахты.

Чытач тэлеграм-канала «Баста!» напісаў пра Усебеларускі страйк:

«Беларусы, ганаруся вамі!

Хачу нагадаць, што ўлада мае вельмі слабае месца. Яна доіць з народу грошы на свае хорамы, самалёты, браняваныя машыны і святлогукавыя гранаты. Не будзе грошай у бюджэце - нічога не будзе.

Хай ўладальнікі дубінак ідуць на заводы і ў шахты. А мы пакуль пачакаем. Мы пачакаем, пакуль амонаўцы ад голаду (бо працаваць яны не ўмеюць) не пабягуць з кашараў дахаты, да сваіх матак, бацькаў і жонак, і ўспомняць, хто іх корміць.

Мы будзем страйкаваць, і мы будзем страйкаваць да Перамогі!»

Пасля закліку да Усебеларускага страйку далучаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка вымкнуў інтэрнэт і справакаваў маштабны страйк, які ахапіў транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сфэру.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках