Лукашэнка сам арганізаваў страйк у Беларусі
17- 10.08.2020, 16:26
- 71,987
У Менску праз адключэнне інтэрнэту не працуе большасць прыватных кампаній.
Як стала вядома сайту Сharter97.org, улады ў страху перад тым, што людзі даведаюцца праўду аб выбарах, адключылі па ўсёй Беларусі інтэрнэт. Праз гэта паўсталі велізарныя праблемы ў працы рознага кшталту сэрвісаў, большасць прыватных фірмаў не працуе праз адключэнне інтэрнэту. З гэтай жа прычыны не працуе большасць аддзяленняў банкаў і дзяржаўных устаноў.
Людзі кажуць, што «ў адміністрацыі Лукашэнкі ёсць прыхільнікі Святланы Ціханоўскай і ўлады самі зладзілі рэальны страйк».