Джэф Безас стаў найбагацейшым чалавекам у свеце як мінімум за 40 гадоў
15- 9.07.2020, 17:14
- 18,150
Рынкавая капіталізацыя Amazon вырасла да рэкордных паказчыкаў.
Багацце заснавальніка інтэрнэт-гіганта Amazon Джэфа Безаса вырасла да $182,6 млрд у сувязі з падаражаннем акцый кампаніі (Безасу належыць 11,1% акцый).
Як піша «Гордон», рынкавая капіталізацыя Amazon вырасла да рэкордных $1,54 трлн.
На сёння Безас з'яўляецца самым багатым чалавекам у свеце. Акрамя таго, ён - найбагацейшы чалавек на планеце як мінімум за апошнія 40 гадоў, калі Forbes складае рэйтынгі актываў бізнэсоўцаў.