25 красавiка 2024, Чацвер, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Камітэта Еўрапарламента ў замежных справах: Беларускія ўлады робяць вялікі крок назад

1
Кіраўнік Камітэта Еўрапарламента ў замежных справах: Беларускія ўлады робяць вялікі крок назад
ДЭВІД МАКАЛІСТЭР

Брусэль звязаў стасункі з Менскам з правядзеннем свабодных выбараў.

У панядзелак 6 ліпеня ў Брусэлі ў Еўрапейскім парламенце абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі.

Сайт Charter97.org падае выступ кіраўніка Камітэта Еўрапарламента ў замежных справах Дэвіда Макалістэра:

«Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму ўвайшло ў дзеянне першага ліпеня, і цяпер для грамадзян Беларусі стала лягчэй і фінансава даступна ездзіць у ЕЗ.

Аднак пасля гэтага кроку наперад, Беларусь цяпер робіць вялікі крок назад напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у жніўні.

Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты і палітычныя актывісты знаходзяцца ў зняволенні, нават шараговыя грамадзяне масава арыштоўваюцца.

На жаль, здаецца, што беларускія ўлады хочуць вярнуць тэрмін «палітычны вязень» у слоўнік нашых двухбаковых дачыненняў.

Працэс «крытычнага ўзаемадзеяння» з Беларуссю прывёў да некаторых пазітыўных змен, але ЕЗ заўсёды прытрымліваўся пазіцыі, што прагрэс у нашых стасунках будзе залежаць ад адчувальных крокаў, зробленых Беларуссю для забеспячэння выканання універсальных свабод, вяршэнства права, правоў чалавека і правядзення бяспечных, мірных, сумленных і свабодных выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Такім чынам, будучыя выбары будуць адыгрываць ключавую ролю ў развіцці далейшых стасункаў паміж ЕЗ і Беларуссю», - сказаў Дэвід Макалістэр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках