29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маркета Грэгорава: ЕЗ павінен быць гатовы да аднаўлення санкцый супраць Лукашэнкі

2
Маркета Грэгорава: ЕЗ павінен быць гатовы да аднаўлення санкцый супраць Лукашэнкі
Маркета Грэгорава

Намесніца дэлегацыі «Еўранэст» заклікала Брусэль выкарыстоўваць усе вагары ўплыву на афіцыйны Менск.

У панядзелак 6 ліпеня ў Брусэлі ў Еўрапейскім парламенце прайшло пасяджэнне Камітэта замежных спраў, на якім абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі.

Cайт Сharter97.org падае тэкст выступу намесніцы кіраўніка дэлегацыі «Еўранэст», еўрадэпутаткі ад Чэхіі Маркеты Грэгоравай.

«ЕЗ павінен запатрабаваць, каб беларускія ўладаў спынілі пераслед палітычных апанентаў і дазволілі ім зарэгістравацца ў якасці кандыдатаў. Акрамя таго палітычныя апаненты, якія былі арыштаваныя, павінны быць вызваленыя, а іх пераслед павінен спыніцца.

ЕЗ таксама павінен больш эфектыўна выкарыстоўваць вагары ўплыву, якія ў яго ёсць. Тэрміновая дапамога з COVID-19, таксама як і мікрафінасавая падтрымка павінны быць больш строга прывязаная да дэмакратычнай абумоўленасці. Плынь дапамогі павінна вельмі строга кантралявацца, бо гэта не рэдкасць, калі дапамога выкарыстоўваецца не паводле прызначэння беларускімі ўладамі.

Таксама, перадвыбарчы працэс і самі выбары павінны стаць адным з галоўных пытанняў парадку дня Еўракамісіі і старанна адсочвацца. У ЕЗ ёсць абавязак падтрымаць братоў-еўрапейцаў беларусаў і паклапаціцца, каб эскалацыя не перарасла ў гвалт. У выпадку далейшых парушэнняў з боку Лукашэнкі, ЕЗ павінен быць гатовы да аднаўлення санкцый, скасаваных у 2016 годзе.

Беларусы займаюць першае месца (з вялікім адрывам ад другога) на душу насельніцтва паводле паездак у ЕЗ. Было прадэманстравана, што такія візіты павялічваюць схільнасць еўрапейскіх каштоўнасцяў і матывуюць людзей галасаваць за больш дэмакратычныя сілы пасля вяртання дадому.

ЕЗ павінен ведаць аб гэтых дэмаграфічных тэндэнцыях і выкарыстоўваць іх для дэмакратызацыі Беларусі.

Будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі крытычна важнае з пункту гледжання бяспекі для ЕЗ і павінна старанна кантралявацца Еўрапейскім Звязам.

І нарэшце, хоць гэта не менш важна, Беларусь зазнае вялізны ціск з боку Расеі ў плане так званай «паглыблення інтэграцыі», якая найбольш імаверна прывядзе да страты суверэнітэту Беларуссю.

ЕЗ павінен гэта ўлічваць у сваіх стасунках з Беларуссю»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках