4 траўня 2024, Субота, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНФ патрабуе ад ЦВК адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты

34
БНФ патрабуе ад ЦВК адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты

Падстаў для гэтага дастаткова.

Найстарэйшая беларуская апазіцыйная партыя БНФ падала ў Цэнтрвыбаркам скаргу з патрабаваннем адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, паведаміла прэс-служба партыі ў сераду.

«У якасці падставы для адмовы ў рэгістрацыі БНФ прыводзіць доказы выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць вылучэння Лукашэнкі кандыдатам, выкарыстанне ягонай ініцыятыўнай групай дзяржаўнага фінансавання і іншых матэрыяльных рэсурсаў, стварэнне няроўных умоў і рэпрэсіі супраць іншых кандыдатаў у прэзідэнты на пасадзе кіраўніка дзяржавы», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы партыі.

«Мы бачым, што цяперашняя прэзідэнцкая кампанія разгортваецца паводле найгоршага сцэнару. Сілавым структурам развязалі рукі для палітычных рэпрэсій, крымінальны пераслед праціўнікаў улады, арышты і катаванні становяцца асноўным метадам ўтаймавання законнага і справядлівага абурэння грамадзян», - прыводзяцца ў паведамленні словы кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

На яго думку, Лукашэнка пры гэтым «бессаромна праводзіць сваю выбарчую кампанію, нягледзячы нават на мінімальныя абмежаванні, прадугледжаныя законам аб выбарах».

Як паведамлялася, выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якім адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты, чакаецца 14 ліпеня.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках