4 траўня 2024, Субота, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША зноў узрасла колькасць заражэнняў каранавірусам

8
У ЗША зноў узрасла колькасць заражэнняў каранавірусам
Фота: REUTERS / David Ryder

Агульная колькасць заражэнняў у краіне перавысіла тры мільёны.

У ЗША за 7 ліпеня колькасць захварэлых на каранавірус дасягнула амаль 55,5 тысяч. Памерлі 993 чалавекі. 6 чэрвеня памерлі 378 пацыентаў. Рост колькасці хворых - амаль на пяць тысяч - адбыўся пасля выходных і святаў. За гэтыя дні статыстыка магла абнаўляцца нерэгулярна, паведамляе «Радыё Свабода».

Апошні раз рэкорд захворвання ў Злучаных Штатах быў зафіксаваны 3 ліпеня. Тады было выяўлена амаль 59 тысяч хворых з COVID-19.

Агульная колькасць заражэнняў у Злучаных Штатах перавысіла тры мільёны. Памерлі з пачатку пандэміі амаль 135 тысяч пацыентаў.

Краіна займае першае месца ў свеце ў колькасці захварэлых. Найбольш пацярпелым ад COVID-19 з'яўляецца штат Нью-Ёрк. Там зафіксаваныя больш за 400 тысяч заражэнняў каранавіруснай інфекцыяй. Памерлі больш за 32 тысяч чалавек.

Раней прэзідэнт ЗША усклаў адказнасць за сітуацыю з пандэміяй COVID-19 на Кітай - адтуль у канцы мінулага года пачаў распаўсюджвацца новы вірус. Са слоў Дональда Трампа, Пекін несвоечасова праінфармаваў сусветную супольнасць аб небяспецы хваробы.

У аўторак ЗША пачалі працэс выхаду з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Адміністрацыя Белага дома накіравала апавяшчэнне ААН і Кангрэсу аб спыненні сяброўства ў гэтай арганізацыі з 6 ліпеня наступнага года. Трамп упершыню абвясціў аб намеры пакінуць арганізацыю ў канцы траўня. Ён абвінаваціў яе ў няздольнасці выконваць эфектыўна свае функцыі, залішне цесных сувязях з Кітаем і нежаданні рэфармаваць сваю дзейнасць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках