Пэрыс Хілтан заявіла пра планы балатавацца ў прэзідэнты ЗША
20- 8.07.2020, 15:28
- 27,499
Амерыканская мадэль заявіла, што «хоча перафарбаваць Белы дом у ружовы колер».
Амерыканская мадэль, свецкая ільвіца, спадчынніца імперыі гатэляў Hilton Пэрыс Хілтан 6 ліпеня надрукавала ў сваім Twitter відэаролік, у якім прадэманстравала асноўныя пункты «перадвыбарчай прэзідэнцкай праграмы», піша «Гордон».
Хілтан суправадзіла праграму хэштэгамі #MakeAmericaHotAgain, #ParisForPresident.
У відэа ў Хілтан спыталі, каго яна бачыць у якасці віцэ-прэзідэнта.
«Рыяна, яна прыгожая і таленавітая, я думаю, яна стане выдатным віцэ-прэзідэнтам», - заявіла мадэль.
Са слоў Хілтан, віцэ-прэзідэнтам павінна быць «сумленная жанчына, якая скажа вам праўду, калі ваш убор вам не ідзе, а яшчэ яна павінна быць гарачай».
Свецкая ільвіца заявіла, што плануе змяніць фасад Белага дома.
«Я, несумненна, збіраюся пафарбаваць яго ў ружовы колер, бо белы занадта сумны», - сказала Хілтан.
#ParisForPresident ❤️💙👸🏼💙❤️ pic.twitter.com/Sa84ZRJsV3
— Paris Hilton (@ParisHilton) July 6, 2020