Леў Шлосбэрг: Пуцін стаў вартым жалю, часам смешным
3- 8.07.2020, 11:05
- 17,639
Моцныя палітыкі не выкарыстоўваюць жульніцтва.
Агульнарасейскі рэферэндум аб папраўках у канстытуцыю адмоўна адбіўся на аўтарытэце прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Такое меркаванне расейскі палітык і праваабаронца Леў Шлосбэрг выказаў "Фактам" у інтэрв'ю, апублікаваным 8 ліпеня.
"Пуцін зрабіў каласальную памылку з гэтым агульнарасейскім галасаваннем. Гэта быў сямідзённы гвалт над краінай. Прычым легітымнасць Пуціна не павялічылася, а, наадварот, скарацілася. У вачах грамадства Пуцін упаў, бо моцны кіраўнік ніколі не будзе карыстацца такімі жульніцкімі спосабамі падтрымання свайго аўтарытэту і ўплыву на грамадства. Пуцін стаў вартым жалю, часам смешным", - сказаў ён.
Палітык патлумачыў, што "той, хто падтрымлівае сваю сілу з дапамогай загадзя беззаконных юрыдычных працэдур, не выклікае павагі і не карыстаецца аўтарытэтам".
"Ён сам за гэтыя месяцы вельмі моцна падтачыў сваю ўладу і сябе абяззброіў", - мяркуе Шлосбэрг.