4 траўня 2024, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты САЗ назвалі новыя шляхі распаўсюджвання каранавіруса

7
Экспэрты САЗ назвалі новыя шляхі распаўсюджвання каранавіруса

COVID-19 распаўсюджваецца не толькі з кашлем і чханне.

Сусветная арганізацыя здароўя прызнала наяўнасць довадаў таго, што COVID-19 можа распаўсюджвацца з дробнымі кроплямі, якія выдыхае чалавек. Аэразоль з такіх кропель можа захоўвацца ў паветры працяглы час, паведамляе ВВС.

Дагэтуль арганізацыя разглядала за асноўны спосаб распаўсюджвання віруса буйныя кроплі, якія выкідаюцца пры чханні і кашлі. Гэтыя кроплі хутка ападаюць на паверхні, менавіта на гэтым была заснавана рэкамендацыя часцей мыць рукі.

Раней у адкрытым лісце за 200 навукоўцаў абвінавацілі САЗ у тым, што яна недаацэньвае ролю аэразольнага спосабу перадачы ў распаўсюдзе віруса.

Перадачу віруса праз паветра нельга ігнараваць у рамках барацьбы з пандэміяй, заявіла ўвечары ў сераду тэхнічны дырэктар САЗ у кантролі над распаўсюджваннем захворванняў Бэнэдэта Алегранці.

Са слоў Алегранці, наяўныя звесткі не выключаюць магчымасці таго, што пераносныя па паветры кроплі могуць быць крыніцай заражэння ва ўмовах масавай навал людзей, а таксама ў закрытых і дрэнна вентыляваных памяшканнях.

У гутарцы з агенцтвам Рэйтэр хімік Хасэ Хіменэс з Універсітэта Каларада, які падпісаў ліст, сказаў, што навукоўцы хацелі прыцягнуць увагу да патэнцыйна небяспечных абставін.

«Мы хацелі, каб яны прызналі, што сведчанні гэтага ёсць. Гэта не напад на САЗ. Гэта навуковая спрэчка, але мы наважалі зрабіць яе публічнай, бо яны не хацелі выслухаць нашыя довады, хоць мы не раз гаварылі з імі», - сказаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках