Міністэрства аховы здароўя: У Беларусі 63 804 чалавекі з COVID-19
2- 6.07.2020, 14:56
- 15,582
Колькі ж хворых на каранавірус на самай справе?
У Беларусі на 19 чэрвеня зарэгістравана 63 804 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
На тэрыторыі краіны, паводле афіцыйных звестак, памерлі 429 пацыентаў (плюс пяць за апошні дзень).
Незалежныя журналісты і блогеры адзначаюць, што звесткі Міністэрства аховы здароўя істотна заніжаныя.