27 красавiка 2024, Субота, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кліенты «Белгазпрамбанка» забралі з рахункаў 1 мільярд рублёў

35
Кліенты «Белгазпрамбанка» забралі з рахункаў 1 мільярд рублёў

Гэта амаль трэць ад усіх сродкаў, якія захоўваліся ў банку.

З красавіка да чэрвеня 2020 года кліенты забралі з рахункаў "Белгазпрамбанка" больш за 1 млрд рублёў. Гэта амаль трэць ад усіх сродкаў, якія кліенты захоўвалі на рахунках у БГПБ, паведамляе euroradio.fm.

Калі дакладней, да 1 красавіка 2020 года ў банку захоўвалася 3,2 млрд рублёў сродкаў кліентаў. Пад 1 ліпеня яны скараціліся да 2,2 млрд. Гэта вынікае з апублікаванага банкам бухгалтарскага балансу.

З дакумента вынікае, што за той самы перыяд у "Белгазпрамбанка" сфармаваліся абавязальніцтвы перад Нацбанкам Беларусі на 215 млн рублёў.

11 чэрвеня ў "Белгазпрамбанку", які на 99% належыць расейскім акцыянерам, прайшлі ператрусы. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю пачаў некалькі крымінальных справаў, былі затрыманыя топ-мэнэджары банка. Праз тыдзень, 18 чэрвеня, быў затрыманы экс-старшыня ўправы БГПБ Віктар Бабарыка, які пакінуў гэтую пасаду дзеля ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

14 чэрвеня банк атрымаў часовую адміністрацыю на чале з экс-старшынёй Нацбанка Надзеяй Ермаковай. У гэтую каманду, акрамя Ермаковай, увайшлі восем чалавек – супрацоўнікі "Беларусбанка" і "Белаграпрамбанка".

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках