Дзясяткі чалавек у цэнтры Берасця спяваюць «Пераменаў!» Цоя: Відэа ўражвае
4- 4.07.2020, 15:16
- 31,645
Як жыхары горада падтрымалі Флэшмоб салідарнасці.
Берасцейцы былі асабліва актыўнымі падчас учорашняга Флэшмобу салідарнасці. Жыхары горада выйшлі на стыхійную акцыю пратэсту, а таксама праспявалі ў цэнтры Берасця «Пераменаў!» Цоя, паведаміў Charter97.org чытач.
Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.
Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!