27 красавiка 2024, Субота, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі гурт «Place to be» далучыўся да акцыі Культпратэст

4
Гомельскі гурт «Place to be» далучыўся да акцыі Культпратэст
ФОТА: VK.COM/PLACETOBEBAND

Музыкі размесцілі пратэставы маніфест у сацсетках.

Гомельскія музыкі далучыліся да акцыі Культпратэст. Гурт «Place to be» размесціў на сваіх старонках у сацыяльных сетках тэкст, дзе выказвае пратэст супраць незаконных затрыманняў, супраць датэрміновага галасавання з пагрозамі выселіць з інтэрнатаў і супраць забаронаў непажаданых музыкаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Музыка гурта «Place to be» Уладзімір Малюкоў расказаў, чаму далучыўся да акцыі Культпратэст:

– Каб пра гэта больш людзей даведалася, што ёсць такі пратэст. Проста мы салідарныя з сітуацыяй, што гэта несправядліва і трэба мяняць, не трэба баяцца. Нічога тут такога страшнага няма, гэта проста пазіцыя. Я не бачу прычыны баяцца, таму што я не адчуваю, што тут нешта такое супрацьзаконнае.

Да акцыі Культпратэст далучыліся многія акторы і музыкі. У яе рамках вядомыя асобы запісалі відэазварот з патрабаваннем выпусціць палітвязняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках