Навукоўцы назвалі пяць найлепшых раслінаў з антыбактэрыйным эфектам
9- 3.07.2020, 18:08
- 29,455
Адна з іх – часнок.
Звярнуць увагу на натуральныя антыбактэрыйныя сродкі лекары былі вымушаныя таму, што ўсё больш бактэрый становяцца ўстойлівымі да лекавых прэпаратаў. Медыкі назвалі пяць раслінаў, якія дапамогуць у барацьбе з любой інфекцыяй, піша orthodox.od.ua.
У часнаку ўтрымліваецца рэчыва аліцэн, якое змагаецца з бактэрыямі, якія правакуюць гастраэнтэрыт. Эфірны алей чайнага дрэва выкарыстоўваюць у Чэхіі для лекавання.
Эхінацэя пурпурная згладзіць праявы атапічнага дэрматыту. Таксама гэтая расліна ўважаецца моцным імунамадулятарам.
Берберын, які атрымліваецца з барбарысу, дапамагае пры інфекцыйных захворваннях СКТ, а куркума асабліва эфектыўная пры стафілакокавых інфекцыях праз высокае ўтрыманне куркуміну.