20 красавiка 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшыя Telegram-каналы Беларусі заклікалі беларусаў выйсці на вуліцы

13
Найбуйнейшыя Telegram-каналы Беларусі заклікалі беларусаў выйсці на вуліцы

Акцыя анансаваная на 19:00.

Сёння блогер NEXTA заклікаў беларусаў а 19:00 выйсці на цэнтральныя вуліцы гарадоў. Заклік падтрымалі найбуйнейшыя Telegram-каналы Беларусі: «Баста!», «Беларусь головного мозга», «Мая краiна Беларусь», «Усы Лукашенко», «Выборы. Беларусь» і іншыя.

Пасля адмовы ў рэгістрацыі двум самым папулярным кандыдатам у прэзідэнты, для беларусаў гульня ў выбары фактычна скончылася. Адзіны інструмент уздзеяння на ўлады - гэта вулічныя пратэсты. Давайце сёння а 19.00 выйдзем на цэнтральныя плошчы і вуліцы нашых гарадоў і запатрабуем

- вызвалення ўсіх палітвязняў

- адстаўкі ўсяго кіраўніцтва ЦВК

- правядзення сумленных выбараў

Мы выходзім, каб гучна і адкрыта выказаць незаконнай уладзе ўсё, што пра яе думаем. Адзінства пешаходаў і кіроўцаў – гучныя воплескі і сігналы.

Перашліце інфармацыю аб планах на вечар у мясцовыя Telegram і Viber-чаты, раскажыце пра гэта сябрам і прыходзьце разам. Нас 97%!

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Артыкул 3. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ.

Артыкул 33. Кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне.

Артыкул 35. Свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай.

14 ліпеня, 19:00

Цэнтральныя вуліцы і праспекты твайго горада. Прыходзь!

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках