Віталь Каваль заразіўся COVID-19
- 14.07.2020, 11:15
- 24,650
Былы брамнік каманды Беларусі ў хакеі не змог прыйсці ў суд праз хваробу.
Былы брамнік каманды Беларусі ў хакеі Віталь Каваль заразіўся COVID-19. Пра гэта было абвешчана 14 ліпеня падчас судовага пасяджання ў справе аб дамоўным матчы Экстралігі, піша tut.by.
14 ліпеня Віталь Каваль павінен быў даваць сведчанні ў судзе Маскоўскага раёна, бо з'яўляецца сведкам у справе матчу паміж «Дынама-Маладзечна» і «Магілёвам». Тады каманда з Маладзечна, у якой Каваль адказваў за падрыхтоўку брамнікаў, вяла 5:1, але саступіла 5:6.
Падчас следства некалькі гульцоў клуба прызналіся, што матч быў з дамоўленацсю.
Віталь Каваль не змог з'явіцца сёння ў якасці сведкі. Суддзя абвясціў, што «ў Каваля COVID-19».
Падчас гульнявой кар'еры ён быў галкіперам каманды Беларусі, прызнаваўся найлепшым хакеістам краіны. У КХЛ выступаў за менскае «Дынама», ніжагародскую «Тарпеду», мыцішчынскі «Атлант» і уфімскі «Салават Юлаеў».