29 красавiка 2024, панядзелак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі «жывога ланцуга» ў Бэрне: Беларус усюды падтрымае свой народ

2
Удзельнікі «жывога ланцуга» ў Бэрне: Беларус усюды падтрымае свой народ

Рэпартаж пра салідарнасць са Швейцарыі.

Увечары 10 ліпеня ў швейцарскім Бэрне прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю, на якую выйшлі паўсотні чалавек, распавялі «Радыё Свабода» актывісты БСДП («Грамада»). Акцыю арганізаваў актывіст «Грамады» Аляксей Мілюкоў.

Удзельнікі акцыі ў Бэрне заклікалі вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі і правесці сумленныя выбары.

На акцыі прысутнічаў вядомы швейцарскі праваабаронца, таксама занепакоены тым, што адбываецца ў Беларусі. Ён паабяцаў прыцягнуць увагу швейцарскіх парламентарыяў і іншых праваабарончых арганізацый да гэтай праблемы.

Удзельнікі акцыі заявілі, што «ўвесь свет ведае пра дыктатуру ў Беларусі, і што ні адзін беларус не кіне ў бядзе свой народ».

Акцыя прайшла мірна. БСДП адзначае, што «Швейцарыя-дэмакратычная краіна, дзе кожны мае права на сваё меркаванне і свабодна можа яго выказваць».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках