2 траўня 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Польшчы апошні дзень кампаніі перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў

Сёння ў Польшчы апошні дзень кампаніі перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў
РАФАЛ ТШАСКОЎСКІ (ЗЛЕВА) І АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Галасаванне пройдзе 12 ліпеня.

Сёння ў Польшчы апошні дзень перадвыбарчай кампаніі перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў, які адбудзецца ў нядзелю, 12 ліпеня. Гэта апошні дзень, калі кандыдаты ва ўсёй краіне прэзентуюць выбарцам свае праграмы і імкнуцца пераканаць галасаваць за іх.

Дзейны прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв'ю Трэцяй праграме «Польскага Радыё» заявіў, што выбар на наступны тэрмін азначае істотнае змяненне пазіцыі прэзідэнта на міжнароднай арэне.

«Ён становіцца нейкім карыфеем; гэта такія людзі якія як бы атрымліваюць дадатковую павагу, з імі больш лічацца, гэта даволі цікавая з'ява», - адзначыў прэзідэнт Дуда.

Кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» на пасаду прэзідэнта Польшчы Рафал Тшаскоўскі, знаходзячыся ў мясцовасці Сіцуў у Ніжнесілезскім ваяводстве, што на нядзельных выбарах палякі будуць вызначаць, якой яны хочуць бачыць сваю Айчыну, і што трэба рабіць стаўку - як ён выказаўся - на новую салідарнасць.

«Мы павінны зрабіць стаўку на новую палітыку, на прэзідэнта, які будзе цалкам незалежны, на прэзідэнта, які будзе стаяць побач з людзьмі, і які добра ведае, што ўлада - для людзей, а не наадварот».

У сваю чаргу, міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі заклікаў палякаў выконваць на выбарах санітарныя нормы. Ён таксама запэўніў, што выбарчыя ўчасткі, ручкі і месцы для галасавання будуць сістэматычна дэзінфікаваць.

Галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў таксама, як і ў першым, пройдзе ў мяшаным рэжыме - асабіста і праз пошту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках