27 красавiка 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Жлобінам знойдзены збіты Іл-2 часоў Другой сусветнай вайны

17
Пад Жлобінам знойдзены збіты Іл-2 часоў Другой сусветнай вайны
ФОТА: МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ

Як мяркуецца, самалёт збілі ў 1944 годзе.

Вайсковыя пошукавікі прыступілі да здабывання з-пад зямлі штурмавіка Іл-2 пад Жлобінам. Як мяркуецца, самалёт збілі тут жа ў 1944 годзе, паведамляе Міністэрства абароны.

Звесткі аб месцы падзення Іл-2 мясцовыя жыхары паведамілі байцам 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна. Спецыялісты ўжо дасталі на паверхню частку шрубы, элемент гарматы і частку фюзеляжа.

Пасля таго, як удасца здабыць асноўную частку самалёта, можна будзе вывучыць парэшткі пілота і стралка збітага Іл-2.

Іл-2 уважаецца за найбольш масавы самалёт вайсковай авіяцыі. За ўвесь час вытворчасці (з 1941-га да 1945-га) выпушчана блізу 36 тысяч асобнікаў. Самалёт шырока ўжываўся Чырвонай Арміяй і ўдзельнічаў у шматлікіх значных баях Вялікай Айчыннай вайны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках