27 красавiка 2024, Субота, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя і войска пяройдуць на бок народа

13
Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя і войска пяройдуць на бок народа

Лукашэнку ўжо нічога не ўратуе.

Пра гэта сайту Сharter97.org распавёў вядомы актывіст апазіцыі з Гомеля, былы оперупаўнаважаны супрацоўнік міліцыі Уладзімір Няпомняшчых, які стаў у цяперашняй кампаніі «кандыдатам пратэсту».

- Сяргей Ціханоўскі - ваш зямляк, гамяльчук. Гомельская зямля дала Беларусі шмат выдатных людзей, але тое, што зрабіў Ціханоўскі - проста беспрэцэдэнтна. Як ён здолеў так «завесці» народ?

- Сяргей Ціханоўскі паказваў жыццё. Ён гаварыў не пра высокія матэрыі, а пра тое, што ў людзей баліць. Галоўнае, вядома, свабода, але Сяргей пачаў трошкі з іншага боку, гэта ўзрушыла людзей. Ён паказаў глыбінку, дзе людзі за 100-150 рублёў працуюць, і падняў на вушы ўвесь беларускі народ.

Ён харызматычны, прыгожы, спадабацца можа кожнай жанчыне. Язык падвешаны добра, не баіцца, смелы - гэта таксама кажа пра многае. Такія павінны быць кіраўнікі, каб быць наперадзе.

Хоць, скажу шчыра, Плошча народзіць новых герояў. Мы яшчэ іх убачым і пачуем. Паглядзіце, нават цяпер стаяць людзі ў чарзе за перамены. Там, здаецца, слабыя жанчыны, а як прыгожа і моцна кажуць, рэжуць праўду-матку, нават мужчыны такога не могуць сказаць. Ганарыцца трэба беларускімі жанчынамі. Святлана Ціханоўская таксама вялікая разумніца. Якія за яе чэргі стаяць! Душа радуецца. Да слёз прыемна, якая яна малайчына.

- Што вы думаеце наконт правакацыі супраць Ціханоўскага ў Гародні? Пра што кажа такая нервовая рэакцыя ўладаў на яго пікеты?

- Гэта поскудзь і падлы, іншых слоў у мяне няма. Правакацыя была ўчыненая, бо ў Лукашэнкі ўжо падгарае задняе месца. Ён баіцца і дрыжыць. Узгадайце пратэсты «дармаедаў» у 2017 годзе – ніводнага міліцыянта не было відаць, яны паўцякалі. Калі б нас у той час выйшла ў дзесяць разоў больш, мы б жылі ў зусім іншай краіне.

Не хочацца казаць пра гэтых прастытутак і правакатараў. Скажу, што зрабіў я - стаяў у пікеце пару дзён таму і крычаў «Свабоду Ціханоўскаму!», «Свабоду Статкевічу!», «Свабоду палітвязням!», «Правакатараў, прастытутак, фальсіфікатараў, Лукашэнку, Ярмошыну - у турму!» Я прастаяў гадзіны тры. Людзі рэагавалі нармальна, азіраліся, усміхаліся, як бы згодныя былі з маімі воклічамі. Усё нармальна, трэба падтрымліваць актывістаў.

- Што трэба рабіць, каб вызваліць народнага блогера і іншых затрыманых?

- Выходзіць на вуліцы. Цяпер - тым больш, бо дазволены збор подпісаў. Трэба скандаваць «Свабоду Ціханоўскаму!», «Свабоду Статкевічу!», «Свабоду палітвязням!», «Лукашэнку і правакатараў - у турму!».

У дыктатара наступіла «гадзіна «ікс». Калі б ён быў нармальны, то адным словам пасадзіў бы ў турму гэтых правакатараў, прастытутку, звольніў бы Караева. Але ён баіцца, бо за 26 гадоў кіравання дыктатар сам сябе загнаў у пастку. Што б ён не рабіў - усё будзе супраць яго.

Цяпер нараджаюцца героі, і Лукашэнку ўжо нічога не ўратуе: пасадзіць ён Ціханоўскага, пасадзіць Статкевіча, пасадзіць мяне, але людзі будуць выходзіць і будуць з'яўляцца новыя лідары. Гэтага ўжо не спыніць.

Нават калі Лукашэнка цяпер зноў намалюе сабе вынікі, застанецца «прэзідэнтам», то ўтрымаецца зусім нядоўга. Самае страшнае для яго - дзейнічаць супраць яго будуць нават ягоныя прыхільнікі, да якіх дойдзе, як ён іх падманваў 26 гадоў. Хай дыктатар падумае пра сваю сям'ю, бо да сёмага калена будуць іх гнаць.

Самы найлепшы варыянт: Лукашэнка павінен прыбраць Ярмошыну, заявіць, што здымае сваю кандыдатуру, прызначыць новыя прэзідэнцкія выбары і пасадзіць сваю сям'ю ў «Боінг», каб уцячы. У Венесуэлу або да Кім Чэн Ына - куды захоча. Гэта самае найлепшае для яго выйсце з гэтай сітуацыі. Інакш усё скончыцца трагічна, як для Чаўшэску.

- Дзясяткі тысяч людзей стаяць гадзінамі ў чэргах, падпісваюцца на пікетах за кандыдатаў пратэсту. У Беларусі пачалася «аксамітная рэвалюцыя»?

- Усе абвостранае дужа моцна. Людзі ўзлаваныя і ўжо нічога не баяцца. Усім усё зразумела ў свеце інтэрнэту. Гэта не 1937 год, цяпер нічога не ўтоіш.

Мне шкада гэтых людзей, супрацоўнікаў міліцыі, тую ж прастытутку-правакатраку. Яны не думаюць пра наступствы, якія будуць вельмі цяжкімі. Абстаноўка з кожным днём абвастраецца. Я не ведаю, чым гэта скончыцца, але, думаю, нічым добрым для сям'і Лукашэнкі.

- Вы вядомы, як чалавек, які зрабіў папулярным лозунг «За Беларусь без Лукашэнкі!». Як вы думаеце - ці атрымаецца гэта рэалізаваць у гэтым палітычным сезоне?

- Калі дастатковая колькасць народа на доўгі час выйдзе на Плошчу, то Лукашэнка ўцячэ. На бок народу пяройдуць войскі і міліцыя.

Шмат жа прыстойных людзей у міліцыі, хто б што не казаў, той жа крымінальны вышук. Міліцыя і войска стануць на бок народа, у гэтым я ўпэўнены. Але нас павінна шмат выйсці і не на адну гадзіну, і не на адзін дзень. Трэба кінуць усе справы і стаяць да ўпора.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках