У Сеціве з'явіўся відэаролік у падтрымку Сяргея Ціханоўскага
4- 4.06.2020, 18:00
- 22,385
У менчукоў ёсць магчымасць падтрымаць народнага блогера 5 чэрвеня.
На легальных пікетах для збору подпісаў на адрас Сяргея Ціханоўскага гучыць шмат словаў падтрымкі і салідарнасці.
Вось, што гаварылі ўдзельнікі акцыі ў Менску:
«Я сюды прыйшла выказаць салідарнасць з Сяргеем Ціханоўскім, якога, на маю думку, затрымалі незаконна і ўтрымліваюць незаконна. Якім разам сфабрыкавалі справу на вачах тысячы сведак. Мяне гэта абурае. Я сюды прыйшла выказаць сваё меркаванне і паставіць подпіс», - распавяла мянчанка, якая прыйшла з плакатам «Свабоду Сяргею Ціханоўскаму!».
Мянчук прыйшоў на легальны пікет для збору подпісаў з плакатам, які крытыкуе дзяржаўныя СМІ і надпісам «No pasaran». Ён распавёў, чаму беларусаў так абурае лукашэнкаўская прапаганда:
«Я тут па такой жа праблеме, бо да жаху раздражняе гэтая хлусня СМІ і тое, што кажа Лукашэнка. Ужо немагчыма, далей няма куды».
Нагадаем, 5 чэрвеня ў Менску каля ГУМа адбудзецца легальны пікет для збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў. Падтрымаем Сяргея Ціханоўскага.
5 чэрвеня, 18:00, Менск, ГУМ