19 траўня 2024, Нядзеля, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У офісе Ціханоўскага ў Гомелі прайшоў паўторны ператрус

55
У офісе Ціханоўскага ў Гомелі прайшоў паўторны ператрус
ФОТА: СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ/ФЭЙСБУК

«Саша тры адсоткі» спалохаўся народнага блогера.

У офісе блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гомелі ўдзень 4 чэрвеня прайшоў паўторны ператрус. Пра гэта tut.by паведаміў прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Аляксандр Кабанаў.

- Ператрус пачаўся, нікога з нашай каманды там няма, - распавёў Кабанаў.

Таксама ўдзень 4 чэрвеня ў Гародні на плошчы Савецкай затрымалі гарадзенца Уладзіміра Кнігу - валанцёра, які дапамагаў сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

3 чэрвеня на лецішчы і ў офісе Ціханоўскіх у Гомелі таксама прайшлі ператрусы.

Нагадаем, 29 траўня ў Гародні падчас пікету для збору подпісаў затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага і яшчэ дзевяць чалавек. Незалежныя СМІ адзначаюць, што супраць народнага блогера была ўчыненая правакацыя.

Была распачатая крымінальная справа аб «гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў на падставе арт.364 КК РБ». Усяго паводле крымінальнай справы аб нібыта гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, распачатай пасля правакацыі на пікеце ў Гародні, затрыманыя 9 чалавек. Гэта Сяргей Ціханоўскі, Яўген Разнічэнка, Дзмітрый Фурманаў, Уладзімір Навумік, Вяргілій Вушак, Аляксандр Арановіч, Сяргей Калмыкоў, Васіль Баброўскі і Арцём Сакаў.

Траіх затрыманых пасля правакацыі на пікеце для збору подпісаў перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Аб месцазнаходжанні Сяргея Ціханоўскага нічога невядома.

Увечары 8 чэрвеня мінае 10-дзённы тэрмін, калі затрыманым павінны выставіць абвінавачанне альбо вызваліць.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага палітычным зняволеным.

Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках