19 траўня 2024, Нядзеля, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Да гэтага ў лякарні ляжала ўсяго два разы»: аповед маці памерлай ад COVID 40-гадовай медсястры

1
«Да гэтага ў лякарні ляжала ўсяго два разы»: аповед маці памерлай ад COVID 40-гадовай медсястры
ФОТА: СТАРОНКА Ў «ВКОНТАКТЕ» АЛЫ ГРЫГАРЭВІЧ

У афіцыйных дакументах у якасці прычыны смерці паказалі «бактэрыяльную пнеўманію».

24 красавіка ад пнеўманіі ў Менскім абласным тубдыспансеры памерла старэйшая медсястра медыцынскага цэнтра «Інвітра». Тэст на каранавірус у яе быў адмоўны. Пры гэтым у дачкі - станоўчы, дзяўчынка ўжо акрыяла.

Гісторыю старэйшай медсястры «Інвітра» Алы Грыгарэвіч расказала «Радыё Свабода».

Партал tut.by таксама звязаўся з роднымі медсястры.

Але было 40 гадоў. Яе сям'я жыве ў аграгарадку Міханавічах у Менскім раёне.

- Яна патэлефанавала мне ў пятніцу ўвечары (10 красавіка) і сказала, што паднялася тэмпература - 37 «з капейкамі». У суботу - тэмпература. У суботу схадзіла да лекара, лісток непрацаздольнасці на выходныя не брала, але ў панядзелак зноў прыйшла. Рэнтген нічога не паказаў, у сераду лекарка дала ёй накіраванне ў лякарню, хоць Ала не хацела ехаць, але лекар сказаў глядзець па самаадчуванню: «Будзе горш - выклікайце «хуткую». Ала прыехала дадому і наважылася выклікаць «хуткую». Яе адвезлі ў тубдыспансер, гэта было 15 красавіка, а 24 красавіка яе не стала. У яе была двухбаковая пнеўманія, тэст на каранавірус - адмоўны, - кажа Сяргей, муж Алы.

У пасведчанні аб смерці ў якасці прычыны паказаны код J15 - бактэрыяльная пнеўманія.

- 21 красавіка тэмпература паднялася ў дачкі, пачаўся кашаль. 23 красавіка ёй зрабілі КТ - выявілася, што ў яе двухбаковая пнеўманія, і яе адразу ж паклалі ў абласную лякарню і зрабілі тэст на COVID-19, ён пацвердзіўся.

Са слоў Сяргея, дачка ўжо некалькі тыдняў да гэтага не хадзіла ва ўніверсітэт, бо студэнтаў перавялі на дыстанцыйную вучобу, ды і ў прынцыпе дзяўчына сядзела дома.

Алу хавалі ў закрытай труне, але такую пастанову прынялі на сямейнай радзе, бо на пахаванні былі бацькі-пенсіянеры. Сяргей кажа, што жонка была здаровай жанчынай, без хранічных захворванняў.

- Як сказаў цесць, яна ў шпіталі ляжала два разы - першы раз, калі сама нарадзілася, а другі - калі дачку нарадзіла.

Сяргей адзначае, што меў стасункі і з калегамі жонкі - там ніхто не захварэў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках