19 траўня 2024, Нядзеля, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праграма дапамогі малому бізнэсу ў ЗША стане больш гнуткай

Праграма дапамогі малому бізнэсу ў ЗША стане больш гнуткай

Законапраект ухваліла Палата прадстаўнікоў і Сэнат Кангрэса ЗША.

Сэнат ЗША ўхваліў законапраект, які зробіць больш гнуткай шматмільярдную праграму дапамогі амерыканскаму малому бізнэсу, паведамляе dw.com.

Гэтая праграма мае на ўвазе, што пазыкі для гатэляў, рэстарацый і іншых прадпрыемстваў малога бізнэсу будуць канвертаваныя ў федэральныя субсідыі, калі бізнэсоўцы выканаюць шэраг умоваў, уключаючы тэрміны выдаткоўвання пазык. Дагэтуль сродкі, атрыманыя ў рамках гэтай праграмы, трэба было выдаткаваць цягам васьмі тыдняў. Цяпер гэты тэрмін падоўжаны да 24 тыдняў. Раней гэты законапраект ухваліла Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Каб ён увайшоў у дзеянне, яго павінен падпісаць прэзідэнт краіны Дональд Трамп.

Малому бізнэсу ў ЗША ўжо выдалі 510 млрд даляраў

Праграму ўмоўна-беззваротных пазык для малога бізнэсу ў ЗША распрацавалі ў сакавіку, каб стымуляваць невялікія кампаніі не звальняць персанал. У яе рамках было выдзелена 659 млрд даляраў, якія ўваходзяць у агульны 3-трыльённы пакет падтрымкі эканомікі. Са слоў сэнатара-дэмакрата Бэна Кардзіна, у ЗША ўжо выдадзены 4,4 млн такіх пазык-субсідый на суму 510 млрд даляраў. Чакаецца, што найбліжэйшыя тыдні Кангрэс абмяркуе дадатковыя захады фінансавай дапамогі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках