Памёр прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў
1- 2.06.2020, 10:22
- 12,013
Янэз Касьянчыч памёр пасля працяглай хваробы.
Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Янэз Касьянчыч памёр 1 чэрвеня пасля працяглай хваробы, паведамляе сайт НАК.
Адзін з лідараў еўрапейскага спорту з 2017 года ўзначальваў ЕАК. Раней Янэз Касьянчыч кіраваў Алімпійскім камітэтам Славеніі (1991-2014), займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (з 2010 года), а таксама з'яўляўся чальцом МАК, уваходзіў у склад выканкама ЕАК, з 2013 да 2016 года займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЕАК.
У 2019 годзе ён узяў удзел у цырымоніях адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Менску.