Каранавірус закрануў завод «Бабруйскаграмаш»
3- 2.06.2020, 10:19
- 20,658
На ізаляцыю адпраўляюць зменамі і аддзеламі.
Выпадкі заражэння каранавірусам выяўленыя на заводзе "Бабруйскаграмаш". Адна са змен аховы і адзін з аддзелаў - на самаізаляцыі, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".
"Завод "Бабруйскаграмаш", - піша чытач з Бабруйска. - Адправілі цэлы аддзел на самаізаляцыю. Некаторыя з гэтага аддзела трапілі ў лякарню з пнеўманіямі.
Таксама змена аховы ў поўным складзе на ізаляцыі. Астатняя ахова працуе ў рэжыме дзень праз два".
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..