26 красавiка 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз заклікаў Менск неадкладна вызваліць Віктара Бабарыку і ягонага сына

48
Еўразвяз заклікаў Менск неадкладна вызваліць Віктара Бабарыку і ягонага сына

У Брусэлі пільна назіраюць за сітуацыяй у Беларусі.

Еўразвяз заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць кандыдата на пасаду прэзідэнта краіны Віктара Бабарыку і ягонага сына і забяспечыць рэальныя канкурэнтныя ўмовы ў перадвыбарчай кампаніі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у пятніцу заяве прадстаўніка знешнепалітычнай службы ЕЗ, паведамляе "Інтэрфакс".

"ЕЗ заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда з папярэдняга зняволення і гарантаваць поўнае захаванне вяршэнства закона, уключаючы права на сумленнае і празрыстае расследаванне і права на адваката", – гаворыцца ў заяве.

Галоўны спаборнік дыктатара Лукашэнкі на гэтых выбарах быў затрыманы раніцай 18 чэрвеня, калі разам з сынам Эдуардам Бабарыкам накіроўваўся ў ЦВК здаць сабраныя подпісы. За вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Віктара Бабарыкі падпісалася блізу паўмільёна беларусаў.

Незалежныя эксперты і праваабаронцы перакананыя, што крымінальны пераслед Віктара Бабарыкі – выключна палітычная расправа.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках