Андрэй Шарэнда: Пакажам, што мы сапраўды хочам пераменаў.
2- 30.05.2020, 18:21
- 22,985
Лукашэнка больш ні на што не здольны.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Берасці Андрэй Шарэнда пракаментаваў выбрык сілавых структур у Гародні і распавёў, чаму важна прысутнічаць на пікетах у падтрымку Святланы Ціханоўскай, піша прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
- У краіне адбываюцца перамены, на якія Лукашэнка ўжо не здольны паўплываць ніяк. Рэальная падтрымка дыктатара скацілася да нуля. Ягонае асяроддзе цяпер проста ў паніцы, не ведае, што рабіць.
Свае пікеты Лукашэнка выставіць не можа, бо будзе відавочна бачная ягоная рэальная «падтрымка». Дарэчы, у Берасці стаіць пікет за яго, магчыма адзіны ва ўсёй Беларусі, але там пуста, ніхто туды не прыходзіць.
Тое, што ўчора адбылося ў Гародні - гэта дылетанцкая правакацыя. Гэта ўсё падобна на цырк. Зваротная рэакцыя людзей на яе не прымусіла сябе доўга чакаць. Сёння ў дождж і непагадзь бачым вялікія чэргі ў пікетах за Святлану Ціханоўскую. Гэта дэманстрацыя новага курсу, які выбралі для сябе беларусы.
Заўтра ва ўсіх буйных гарадах Беларусі анансаваныя пікеты ў падтрымку Святланы Ціханоўскай. Важна прыйсці на гэтыя пікеты, бо так мы зможам паказаць, што нас сапраўды шмат. У гэтай сітуацыі на першае месца выходзіць салідарнасць з Сяргеем Ціханоўскім і з актывістамі, якіх затрымалі разам з ім. Людзі павінны выйсці ва ўсіх буйных гарадах і запатрабаваць вызвалення затрыманых у Гародні.
Давайце разам пачнём маляваць першыя рыскі да нашай агульнай перамогі! Выйдзем заўтра, пакажам, што нас шмат, пакажам, што мы сапраўды хочам пераменаў.
29 траўня ў Гародні на пікеце для збору подпісаў у падтрымку кандыдата пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.
Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Гародні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага - прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца ва ўсёй краіне ў ягоную падтрымку.
Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.
Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць захады сацыяльнай дыстанцыі.