19 снежня 2024, Чацвер, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары еўрапейскіх краінаў не вераць ліпавым справаздачам беларускага Міністэрства аховы здароўя

6
Лідары еўрапейскіх краінаў не вераць ліпавым справаздачам беларускага Міністэрства аховы здароўя
ФОТА: KP.BY

Межы з Беларуссю суседзі адкрыюць толькі пасля таго, як у нас на самай справе будзе спад эпідэміі.

Сёння міністр эканомікі і інфраструктуры Эстоніі падпісаў распараджэнне, згодна з якім з заўтрашняга дня нельга лётаць з Эстоніі ў краіны з высокай рызыкай каранавірусу. Сярод іх Вялікая Брытанія, Швэцыя, Бельгія, Расея і Беларусь, піша Telegram-канал "Баста!".

Абмежаванне краінаў прызначэння, вызначанае сёння міністрам, будзе дзейнічаць як мінімум да 7 чэрвеня. Пасля гэтага Міністэрства эканомікі і камунікацый Эстоніі ў супрацоўніцтве з Дэпартаментам здароўя ацэняць ягоную далейшую неабходнасць.

Хутчэй за ўсё, улады еўрапейскіх краінаў не вераць ліпавым справаздачам беларускага Міністэрства аховы здароўя і разумеюць, што да піка эпідэміі ў нашай краіне яшчэ далёка. Нашы суседзі паступова змякчаюць карантынныя захады. Гэта вынік таго, што там эпідэмія ідзе на спад, што, у сваю чаргу з'яўляецца вынікам жорсткіх і своечасовых карантынных захадаў. Хутка, магчыма, будуць адкрытыя і межы паміж імі.

Але гэта не закране Беларусі. Ужо ў хуткім часе медыкі прагназуюць усплёск захворвання Covid-19 праз правядзенне параду 9 траўня. Межы з Беларуссю суседзі адкрыюць толькі пасля таго, як у нас на самай справе будзе спад эпідэміі. Калі гэта адбудзецца – невядома. Адмова Лукашэнкі ад карантынных захадаў нібыта дзеля выратавання эканомікі ператворыць нашу краіну ў ізгоя, ад якога адгарадзіўся ўвесь цывілізаваны свет.

Як гэта адаб'ецца на эканоміцы і на самім Лукашэнку? Даведаемся ўжо зусім хутка.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках