17 траўня 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фаніпалі на самаізаляцыі ад каранавіруса памёр 56-гадовы доктар УГД

3
У Фаніпалі на самаізаляцыі ад каранавіруса памёр 56-гадовы доктар УГД
Ілля Лемяза
Фота: mrt.by

Пра гэта паведаміла ягоная жонка.

Ілля Лемяза жыў у Фаніпалі Дзяржынскага раёна, а на працу ездзіў у Мінск. Ён працаваў доктарам УГД у прыватным медыцынскім цэнтры «Тамаграфія» на вуліцы Жылуновіча. Гэта, як мінімум, 11-я смерць медработніка ў Беларусі за час эпідэміі.

Пра смерць Лемязы паведаміла ягоная жонка, піша “Наша Ніва”.

«У яго быў пацверджаны каранавірус. Не ведаю, дзе мог яго падчапіць, ён жа доктарам быў. Ён быў дома на самаізаляцыі. Ужо і тэмпература прайшла, і кашаль, мы радаваліся гэтаму. А потым за адзін дзень згарэў», — кажа жанчына.

Не стала Іллі Лемязы 28 красавіка. Пахаванне адбудзецца 1 мая. «Труна будзе закрытай», — кажа жонка.

Што запісана як прычына смерці? «Вы ж ведаеце, што яны цяпер пішуць усім — «неўдакладненая пнеўманія».

Доктару было 56 гадоў. Ён скончыў вайскова-медыцынскі факультэт пры Куйбышаўскім медыцынскім інстытуце (Расія). Меў больш за 30-гадовы стаж працы.

«Густы мужчынскі голас і заразлівы смех. Добрыя вочы і вялікія рукі. Сэрца, адкрытае для іншых… Вось так я і запомню свайго доктара, калегу і сябра Іллю Іванавіча Лемязу», — напісала ў фэйсбуку галоўная доктарка «Тамаграфіі» Эмілія Мезіна

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках