27 красавiка 2024, Субота, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі часопіс Vogue выйдзе з пустой вокладкай

1
Упершыню ў гісторыі часопіс Vogue выйдзе з пустой вокладкай
ФОТА: @VOGUEITALIA

Рэдакцыя італьянскай версіі папулярнага часопіса патлумачыла, з чым гэта звязана.

Італьянская версія папулярнага часопіса Vogue выйдзе з пустой вокладкай упершыню за ўсю гісторыю існавання. Фатаграфія з'явілася на старонцы выдання ў Instagram.

Рэдакцыя часопіса адзначыла, што рашэнне надрукаваць цалкам белую вокладку было прынятае не праз адсутнасць малюнкаў, а ў сувязі з тым, што гэты колер «азначае шмат рэчаў адначасова»: павага, перараджэнне, а таксама ўяўляе сабой месца і час для таго, каб задумацца і памаўчаць.

«Казаць пра нешта - пакуль людзі паміраюць, лекары і медсёстры рызыкуюць сваім жыццём, а свет змяняецца назаўжды - гэта не ДНК Vogue Italia», - гаворыцца ў апісанні да допісу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках