У Швайцарыі бізнэсу прапанавалі безадсоткавыя крэдыты, якія можна адкрыць за 30 хвілін
2- 6.04.2020, 11:43
- 8,319
У краіне прадугледжана два тыпы крэдытных праграм.
Швайцарыя разгарнула праграму дапамогі малому бізнэсу сумай 40 мільярдаў франкаў, піша «УНІАН».
Прадугледжана два тыпы крэдытных праграм. Першы – безадсоткавы крэдыт сумай да 500 тысяч франкаў. Запаўненне заяўкі займае 5 хвілін, а налічэнне сродкаў адбываецца цягам 30 хвілін.
Другі тып крэдытаў - сумай да 20 млн франкаў пад 0,5%. Калі першы тып крэдытаў кампенсуецца дзяржаўнай гарантыяй на 100%, то другі - на 85%. Астатнія 15% рызыкі бярэ на сябе банк.
У праграме задзейнічаны цэнтрабанк, урад і 121 камерцыйны банк.
Адзначаецца, што цягам першага тыдня дзеяння праграмы былі пракрэдытаваныя больш за 76 тысяч прадпрымальнікаў на агульную суму 15 мільярдаў франкаў.
Са звестак выдання, такія праграмы крэдытавання з розных прычын не змаглі пачацца ў поўнай меры ў такіх краінах, як Нямеччына, Італія і Вялікабрытанія.