27 красавiка 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнікі NASA могуць дапамагчы ў барацьбе з саранчой у Афрыцы

Спадарожнікі NASA могуць дапамагчы ў барацьбе з саранчой у Афрыцы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Назіранні з дапамогай спадарожнікаў дапамогуць прагназаваць, дзе і чаму з'яўляюцца раі саранчы.

Спадарожнікі NASA, якія назіраюць за Зямлёй, могуць дапамагчы перамагчы нашэсце саранчы ў Афрыцы. Назіранне з дапамогай спадарожнікаў дапамогуць прагназаваць, дзе і чаму з'яўляюцца раі саранчы, паведамляе «Популярная механика».

Нашэсце саранчы пачалося летась. У снежні сотні мільёнаў насякомых уварваліся ў Кенію і знішчылі ўраджай на 70 гектарах ворных зямель. З тых часоў саранча распаўсюдзілася ў 10 іншых краінах.

Са слоў экспертаў ААН, «незвычайныя кліматычныя ўмовы» дазволілі саранчы размнажацца хутчэй, верагодна, надыход сезону дажджоў толькі пагоршыць сітуацыю. Для таго, каб спыніць нашэсце насякомых, ААН звярнулася да NASA.

Спадарожнікі агенцтва будуць адсочваць стан расліннасці і вільготнасць глебы. Гэта дазволіць вызначыць, як змены навакольнага асяроддзя ўплываюць на папуляцыю саранчы, што дазволіць спыніць яе нашэсце яшчэ да пачатку. «Падыход, які дапамагае прадухіліць нашэсце, заключаецца ў тым, каб адлоўліваць яшчэ маладую саранчу і знішчаць яе гнёзды», - сказаў кіраўнік аддзела харчовай бяспекі і сельскай гаспадаркі NASA Лі Эленбург.

Аб'яднаўшы інфармацыю са спадарожнікаў са звесткамі аб тым, дзе, калі і чаму з'яўляюцца раі саранчы, навукоўцы распрацавалі стратэгію скарачэння папуляцыі насякомых. Ад дарослай саранчы цяжка пазбавіцца, бо яна можа пераадольваць адлегласць у 50-150 кіламетраў за дзень. Каб справіцца з нашэсцем, навукоўцам неабходна пазбавіцца ад яек і маладняку саранчы, крылы ў якой яшчэ не развітыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках