27 красавiка 2024, Субота, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрытая 1400-гадовая загадка «чырвонага знака» ў небе Японіі

Раскрытая 1400-гадовая загадка «чырвонага знака» ў небе Японіі

Пунсовы веер доўгі час не даваў супакою астраномам.

Паводле гістарычных запісаў, 30 снежня 620 года ў небе Японіі з'явіўся «чырвоны знак» у форме «хваста фазана». У тыя часы яго палічылі дрэнным прадвесцем. Сучасныя навукоўцы задаваліся пытаннем, было гэта з'ява падобнай на Паўночнае ззянне ці гэта быў, напрыклад, хвост каметы, піша «Популярная механика».

Руха Катаёка, які вывучае касмічнае надвор'е ў Нацыянальным інстытуце палярных даследаванняў Японіі, і ягоныя калегі наважылі даследаваць дзіўную старажытную з'яву і пачалі з параўнання яе гістарычнага апісання з сучаснымі ведамі аб палярныя ззянні. Звычайна ззянні маюць зялёны колер, але часам могуць афарбоўвацца і ў чырвоны, што залежыць ад таго, якія элементы ў атмасферы Зямлі актывуюцца зараджанымі часціцамі.

Каманда навукоўцаў даследавала і пазнейшыя апісання палярных ззянняў, якія назіраліся над Японіяй і нагадвалі сабой чырвоны веер. Яны таксама склалі мапу таго, як магло выглядаць зменлівае магнітнае поле Зямлі ў тыя часы, мяркуючы, што ў 620 годзе Японія знаходзілася на шыраце блізу 33 градусаў, а не на 25-ці, як сёння. Гэта і тлумачыць з'яўленне такога незвычайнага палярнага ззяння.

Але даследчыкі таксама вывучылі і іншую гіпотэзу «чырвонага знака», згодна з якой ён быў выкліканы каметай. Але тады як патлумачыць чырвоны колер? Акрамя таго, навукоўцы вызначылі - у той час імавернасць з'яўлення каметы была малая.

«Гэта цікавы прыклад таго, што сучасная навука можа атрымаць карысць са старажытных японскіх запісаў», - сказаў Катаёка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках