27 красавiка 2024, Субота, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: за каго ўкраінцы прагаласавалі б на прэзідэнцкіх выбарах

22
Апытанне: за каго ўкраінцы прагаласавалі б на прэзідэнцкіх выбарах

Cтаў вядомы лідар электаральных пераваг.

40,4% украінскіх выбаршчыкаў калі б выбары праходзілі найбліжэйшым часам прагаласавалі за кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага, 11,8% - за Пятра Парашэнку, 8,8% - за Юрыя Бойку, 5,1% за Юлію Цімашэнку.

Пра гэта гаворыцца ў выніках апытання грамадскай думкі, праведзенага «Соцысам», паведамляе censor.net.

Уладзімір Зяленскі застаецца палітыкам з самым высокім электаральным рэйтынгам - пры наяўнасці шырокага выбару кандыдатаў прагаласавалі б за яго 40,4% рэспандэнтаў. Крыху вырас рэйтынг Пятра Парашэнкі (з 9,6% у лютым да 11,8% у сакавіку) і знізіўся рэйтынг Юліі Цімашэнкі (з 7,5% у лютым да 5,1% у сакавіку).

Апытанне праводзілася 13-23 сакавіка 2020 года метадам CAPI з выкарыстаннем планшэтаў. Выбарка ўяўляе дарослае насельніцтва Украіны (акрамя Крыму і непадкантрольных тэрыторый (НПКТ) на Усходзе Украіны) у такіх паказчыках як пол, узрост, рэгіён пражывання і тып населенага пункта. Аб'ём выбаркі: n = 2000 рэспандэнтаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках