27 красавiка 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў ВДУ папрасілі не вяртацца з выходных у Віцебск

13
Студэнтаў ВДУ папрасілі не вяртацца з выходных у Віцебск
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У ВНУ заявілі, што «карэктуюць графік».

Telegram-канал «Сядзім дома з адлічаным» апублікаваў інфармацыю пра тое, што студэнтам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ВДУ) забаранілі вяртацца з выходных на заняткі праз сітуацыю з каранавірусам. Tut.by паспрабаваў разабрацца, што адбываецца.

Паводле інфармацыі Telegram-канала, студэнтам паведамілі, што іншагароднім, хто з'ехаў з Віцебску на выхадныя, не трэба прыязджаць на заняткі «ўключна па панядзелак», 30 сакавіка. А далей - «чакаць загаду».

Пры гэтым у ВНУ збіраюць інфармацыю аб тым, дзе студэнты знаходзіліся 29 сакавіка, а таксама адрасы сваякоў (бабуль, мужоў і г.д.).

Прарэктарка ўніверсітэта Міраслава Бобрык не адказала на пытанні журналістаў, ці была забарона іншагароднім студэнтам вяртацца з выходных у Віцебск і ці ўсё навучэнцы цяпер наведваюць заняткі.

Паводле яе слоў, ва ўніверсітэце цяпер «карэктуюць графік працы і раскладаў заняткаў студэнтаў». З чым гэта звязана, прарэктарка не ўдакладніла.

- Мы працуем у тым жа рэжыме, у якім працавалі на мінулым тыдні. Але сёння карэктуем графік.

Да кіраўніцтва абласных управаў адукацыі і аховы здароўя ў працоўны час 30 сакавіка патэлефанаваць нам не ўдалося ні на рабочыя, ні на мабільныя нумары.

Крыніца ў ВДУ паведаміла, што афіцыйнага карантыну ва ўніверсітэце няма, але пра студэнтаў сапраўды збіраюць звесткі: нумары тэлефонаў і адрасы, дзе яны жывуць.

- Заняткі ідуць па дзве пары на дзень, астатнія праходзяць дыстанцыйна, - адзначыў супрацоўнік ВНУ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках