27 красавiка 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трохразовы алімпійскі чэмпіён: «Самы галоўны лекар» не ўважае каранавірус небяспечным

10
Трохразовы алімпійскі чэмпіён: «Самы галоўны лекар» не ўважае каранавірус небяспечным
УЛАДЗІМІР ПАРФЯНОВІЧ
ФОТА: ТАСС

Уладзімір Парфяновіч расказаў, ці змянілася нешта ў працы дзіцячых спартыўных школаў.

Знакаміты трэнер і трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч працуе ў апошні час у спартовай дзіцячай школе ў Мастах Гарадзенскай вобласці, хоць да гэтага ўваходзіў у трэнерскія штабы зборных Расеі і Польшчы, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Наша спартовая школа працуе, як і раней, нічога не змянілася. У нас жа “самы галоўны лекар” краіны не ўважае, што сітуацыя з каранавірусам небяспечная. Маўляў, няма чаго прыкідвацца хворымі, трактар у вёсцы вас вылечыць. А ў нас, у Мастах, вада Нёманская лечыць. Таму дзеці трэніруюцца па-ранейшаму, не было загаду адпраўляць іх дадому» – кажа Уладзімір Парфяновіч.

На пытанне, ці быў загад Мінспорту прыпыніць спаборніцтвы для дзяцей, трэнер адказаў:

«Калі не памыляюся, на месяц дзіцячыя спаборніцтвы скасавалі, але ўсё астатняе засталося – навучанне прадаўжаецца, трэніроўкі таксама. Спартовыя лагеры, якія будзем праводзіць, таксама ніхто не скасоўваў.

Дзіўная нейкая сітуацыя атрымліваецца. Ва ўсіх краінах, дзе зарэгістраваныя выпадкі каранавірусу, межы закрываюць, школы і дзіцячыя сады таксама, і толькі ў нас – цішыня. Загадалі ўлады: карантыну не павінна існаваць, – і праблема як быццам некуды знікла. Маўляў, у нашым балоце ўсё спакойна».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках