Зяленскі заявіў, што крымска-татарскі тэлеканал ATR не пазбавяць дзяржаўнай падтрымкі
5- 26.02.2020, 12:56
- 6,705
Тэлеканал прадоўжыць вяшчанне.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што крымска-татарскі канал ATR прадоўжыць сваё вяшчанне з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі.
Пра гэта ён сказаў на форуме Age of Crimea, піша nv.ua.
«Канал ATR прадоўжыць сваё вяшчанне, ніхто не пазбавіць іх дзяржаўнай падтрымкі», - сказаў ён.
Раней паведамлялася, што крымска-татарскаму тэлеканалу ATR чарговым разам заблакавалі фінансаванне.
Міністр культуры, моладзі і спорту Украіны Уладзімір Барадзянскі заяўляе, што яго ўстанова знаходзіцца ў пошуку развязання сітуацыі з тэлеканалам ATR.
Нагадаем, што ATR атрымлівае фінансавую падтрымку з дзяржаўнага бюджэту з 2016 года за кошт бюджэтнай праграмы рассялення і ўладкавання крымскіх татараў і асоб іншых нацыянальнасцяў, дэпартаваных з тэрыторыі Украіны.