29 красавiка 2024, панядзелак, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пытанне пра прызначэнне Цігіпкі прэм'ерам Украіны вызначанае на 99%

8
СМІ: Пытанне пра прызначэнне Цігіпкі прэм'ерам Украіны вызначанае на 99%
СЯРГЕЙ ЦІГІПКА

Пры гэтым разглядаецца яшчэ адна верагодная кандыдатура на пост.

Пытанне пра прызначэнне Сяргея Цігіпкі прэм'ерам вызначанае на 99% і будзе рэалізаванае ў найбліжэйшы час.

Пра гэта паведамілі адразу некалькі, не звязаных паміж сабой крыніцаў LB.ua у новай уладзе, каментуючы ўчорашнюю інфармацыю Kyiv Post. Паводле звестак выдання, перамовы з Цігіпкам прадаўжаюцца.

"Гэтае пытанне вызначанае. Ганчарук (прэм'ер Аляксей Ганчарук, – рэд.) абаронены імунітэтам, таму ён сыдзе з уласнага жадання. Пасля гэтага будзе скліканая пазачарговая сесія і прагаласаванае прызначэнне", – апавяла крыніца ва ўладзе.

"Сёння заканчаецца праца місіі МВФ і пасля гэтага рыхтуюцца абвесціць", – дапоўніла іншая крыніца.

"Галасы ёсць. Яго будзе прадстаўляць прэзідэнт, і зала яго дакладна падтрымае", – удакладніў суразмоўца ў парламенце.

Адказваючы на пытанне, чаму выбар упаў на Цігіпку, адзін з суразмоўцаў адзначыў: "Ён адзін з нешматлікіх дарослых людзей у краіне, хто можа ўзяць на сябе адказнасць за тое, што адбываецца".

Характэрна, што яшчэ адным верагодным кандыдатам на прэм'ерства разглядаўся Валерый Харашкоўскі.

Нагадаем, Аляксей Ганчарук узначаліў урад у канцы жніўня 2019 года, стаўшы самым маладым прэм'ер-міністрам у гісторыі Украіны. Да гэтага ён узначальваў аналітычную арганізацыю "Офіс эфектыўнага рэгулявання" (BRDO).

17 студзеня стала вядома, што Ганчарук напісаў заяву пра адстаўку. Гэта адбылося пасля таго, як у сеціва "злілі" файлы, змантаваныя з фрагментаў запісаў нарадаў ва ўрадзе. Ганчарук прапанаваў развязваць гэтае пытанне прэзідэнту. Уладзімір Зяленскі яго адстаўку не прыняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках