29 красавiка 2024, панядзелак, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» чакае ўжо не $ 155, а $ 61 мільён за брудную нафту

5
«Белнафтахім» чакае ўжо не $ 155, а $ 61 мільён за брудную нафту

Расея прымусіла канцэрн прыцішыць апетыты?

Прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка 26 лютага сказаў БелТА, што канцэрн зафіксаваў 536 тысячаў тонаў бруднай расейскай нафты, за якую чакае больш за 61 млн даляраў кампенсацыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Як адзначаецца, месяц таму кіраўнік канцэрна Андрэй Рыбакоў называў удвая большыя аб'ёмы бруднай нафты: гаворыцца, што «на тэрыторыі краіны апынулася блізу 1,2 млн тонаў нафты, забруджанай нафты».

За дзень да гэтага намеснік Рыбакова Уладзімір Сізоў казаў, што канцэрн чакае ад Расеі кампенсацыі «аналагічна іншым бакам, якія “ўдзельнічалі ў гісторыі з бруднай нафтай”» –15 даляраў на бараль.

Калі лічыць, што ў краіну паставілі раней названыя 1,2 млн тонаў нафты, бараль якой важыць 0,1373 т, то арымалася б, што Расея павінна блізу 131,1 млн даляраў – у два з лішнім разы больш, чым кажа Цішчанка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках