У Кітаі знайшлі водарасць, якой мільярд гадоў
4- 25.02.2020, 11:11
- 8,845
Знаходка наштурхнула навукоўцаў на адкрыццё.
На поўначы Кітая выявілі зялёную водарасць у пародзе узростам мільярд гадоў. Як мяркуюць навукоўцы, менавіта тады і з'явіліся зялёныя водарасці, найбліжэйшыя сваякі вышэйшых раслін, піша N+1.
Водарасці далі імя Proterocladus antiquus. Даследнікі адзначаюць, што закамянеласці захаваліся значна лепш за папярэднія знаходкі, і яе атрымалася вывучыць пад мікраскопам. Высветлілася, што навукоўцы маюць справу з досыць складаным багавіннем, у якім сфармаваўся галінаваны шматклеткавы талій (цела водарасці) памерам да 3 мм у вышыню.
Перш меркавалася, што зялёныя водарасці ўзніклі пазней. Аўтары працы мяркуюць, што знаходка дапаможа ўдакладніць датаванне.