26 красавiка 2024, Пятніца, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прапанавала Малдове танную альтэрнатыву расейскаму газу

5
Украіна прапанавала Малдове танную альтэрнатыву расейскаму газу

Пра гэта піша кіраўнік «Аператара газатранспартнай сістэмы Украіны».

Праз зніжэнне коштаў на газ на еўрапейскіх хабах Малдова з дапамогай украінскай газатранспартнай інфраструктуры можа набываць газ з ЕЗ на 16% танней, чым у «Газпрама» праз украінскі транзіт.

Пра гэта паведаміў кіраўнік «Аператара газатранспартнай сістэмы» Сяргей Макагон на сваёй старонцы ў Facebook, піша «Украінская праўда».

Макагон піша, што падпісаныя ў канцы снежня новыя міжаператарскія пагадненні на межах, замест транзітнага кантракту 2009 года, даюць магчымасць суседнім краінам выкарыстоўваць украінскія ГТС для паставак газу з ЕЗ.

«Зніжэнне коштаў на газ на еўрапейскіх хабах прывяло і да зніжэння коштаў ва Украіне. Апошні гандаль на УЭБ скончыўся з коштам крыху ніжэйшым за 4000 грн з ПДВ.

...Напрыклад, Малдова цяпер набывае газ у Газпрама за 174 даляры. Калі набываць газ з ЕЗ з пастаўкай праз Украіну, то кошт на ўваходзе ў Малдову будзе блізу 146 даляраў. Эканомія парадку 28 даляраў (-16%).

Не ведаю, ці зможа / ці захоча Малдова пачаць пастаўкі з ЕЗ, але аргументы для перамоваў відавочна ёсць», – рэзюмуе Макагон.

У канцы снежня мінулага года «Аператар ГТС Украіны» і ТАА «Малдоватрансгаз» і АТ «Малдовагаз» падпісалі міжаператарскае тэхнічнае пагадненне (interconnection agreement) пра ўзаемадзеянне ў адпаведнасці з еўрапейскімі правіламі з 1 студзеня 2020 года.

30 снежня НАК «Нафтагаз» і «Газпрам» падпісалі новы кантракт на транзіт газу на пяць гадоў і дамовіліся пра адклiканне і ўрэгуляванне судовых спрэчак.

Дамоўленасці прадугледжваюць падпісанне кантракту на 5 гадоў з магчымасцю пралангацыі яшчэ на 10 гадоў, мінімальны аб'ём 65 млрд кубаметраў газу ў першы год і па 40 млрд кубаметраў – у наступныя 4 гады, адкліканне будучых судовых пазоваў «Нафтагаза» і «Газпрама», згоду «Газпрама» выплаціць Украіне грашыма да Новага года больш за 2,9 млрд даляраў пастановай Стакгольмскага арбітра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках