8 траўня 2024, Серада, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Я баяўся б на месцы Лукашэнкі, калі Пуцін занадта вясёлы

8
Палітолаг: Я баяўся б на месцы Лукашэнкі, калі Пуцін занадта вясёлы

Што задумаў Крэмль у сувязі з «нечаканай прапановай» пра нафту?

У эфіры «Эхо Москвы» расейскі палітолаг Глеб Паўлоўскі коратка пракаментаваў развязку нафтавай спрэчкі, ініцыяванай Крамлём.

– З Беларуссю сяброўства зноў будзе? Нібыта прапановы ўжо з Масквы гучаць пра кампенсацыю за нафту.

– Па-першае, гэта 23 лютага. А нам у нашы дзіцячыя гады дзяўчаткі дарылі адэкалон «Шыпр», а Лукашэнку – 300 мільёнаў даляраў.

– Так усё проста.

– Ну так. Ён нават быў здзіўлены.

– На суверэнітэт беларускі ніхто не будзе рабіць замах цяпер?

– Ва ўсякім выпадку, вячэру яму аплацілі. А далей ужо трэба размаўляць. Не, я думаю, цяпер нерэальна, занадта складаная рэч. Хоць, ведаеце, я баяўся б на ягоным месцы, калі Пуцін занадта вясёлы. Гэта значыць, што ён нешта...

– Рыхтуе чарговы прыкол.

– Так.

Нагадаем, што 21 лютага Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі пытанні паставак нафты ў Беларусь. Адбылося гэта з ініцыятывы Крамля. У выніку кіраўнік Беларусі абвесціў, што Расея прапанавала нашай краіне кампенсацыю за падатковы манеўр $ 300 мільёнаў, у тым ліку за кошт прэміі расейскім нафтавым кампаніям.

На меркаванне беларускіх экспертаў, дасягнуты кампраміс не дае гарантый таго, што нафтагазавы канфлікт не ўспыхне з новай сілай да канца года. Акрамя таго, пакуль публічна не паведамляецца пра тое, што ў адказ на саступкі Масквы гатовы прапанаваць Менск.

У той самы час, расейскія СМІ публікуюць здагадкі экспертаў пра прычыны згаворлівасці Крамля. На думку адной з крыніцаў «Вестак», коштам пытання можа стаць продаж беларускіх НПЗ расейскім нафтавым кампаніям. Гэта, паводле словаў эксперта, здыме ўсе пытанні з пастаўкамі нафты ў Беларусь, а Расея «развяжа пытанне канкурэнцыі ў нафтапрадуктах на еўрапейскім рынку».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках