29 красавiка 2024, панядзелак, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт распавёў, як адбываецца адток мазгоў з Беларусі

4
Экспэрт распавёў, як адбываецца адток мазгоў з Беларусі

Польшча, краіны Балтыі і Украіна ўключыліся ў барацьбу за беларускіх спецыялістаў.

Эканаміст Дэніэль Крутцына, які больш за 10 гадоў працуе з беларускім бізнэсам, распавёў, што паводле звестак апытання сярод прадстаўнікоў бізнэсу - 40% апытаных называюць найвялікшай пагрозай для бізнэсу палітычны крызіс, толькі 20% кажуць пра каранавірус, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў экспэрта, палітычны крызіс прывёў да спынення або запаволення інвестыцый у беларускую эканоміку. Дэніэль Крутцына сцвярджаецца, што яго знаёмыя чыноўнікі скардзяцца на крах шматвектарнай палітыкі краіны, якую яны будавалі гадамі.

«Усе буйныя інвестыцыйныя праекты адкладзеныя, людзі хочуць зразумець, як выглядае сітуацыя, як доўга гэта будзе працягвацца. Попыт упаў значна больш, чым нават чакалася ад простага эканамічнага крызісу. Што тычыцца інвестыцыйнага клімату, то рэсурсы моцна падаражэлі, бо рэфінансаванне Захаду вельмі дарагое ў сувязі з палітычным крызісам. Ёсць вялікае пытанне з пункту гледжання інвестыцый. Калі будзе закрывацца заходні вектар, то застаюцца Расея, Кітай і, можа, арабскі свет, што, натуральна, прыток інвестыцый абмяжоўвае і супярэчыць ўсёй дзяржаўнай дактрыне мультывектарнай палітыцы», - сказаў эканаміст.

Дэніэль Крутцына ўважае, што спецыялісты з Беларусі пачалі масава пераязджаць у краіны-суседкі.

«Мы ўжо назіраем вялікі адток кваліфікаваных кадраў. 20 тысяч з'ехалі ў Польшчу, і гэта не толькі IT, але і іншыя спецыялісты. У краіны Балтыі ідзе вялікі адток спецыялістаў ІТ - сферы, ва Украіну вялікі адток спецыялістаў. Адначасна ідуць кансультацыі ва Украіне, каб там паўтарыць мадэль Парку высокіх тэхналогій і наўпрост канкураваць у такой сітуацыі, і гэта, натуральна, азначае вялікі адток кадраў. Што тычыцца заходніх краін, я структураваных звестак за апошні месяц не бачыў, але кадравыя страты адчуваюцца», - падзяліўся інфармацыяй эканаміст.

«Беларусь і беларускія прадпрымальнікі трохі адрозніваюцца, яны былі менш апартуністычнымі, чым у краінах-суседзях, дзе бізнэс мог хутка ўзбагаціцца праз прыватызацыю. У Беларусі пачынаючы з 1990-х гадоў быў касцяк сямейных бізнэсаў, якія штосьці пабудавалі, інвеставалі ў доўгатэрміновае, каб пакінуць у спадчыну дзецям. І калі менавіта такія бізнэсы, якія былі лаяльныя 25-30 гадоў у Беларусі, думаюць, ці варта далей у гэтай краіне інвеставаць - гэта вельмі дрэнная прыкмета», - падзяліўся думкамі Дэніэль Крутцына.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках