29 красавiка 2024, панядзелак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Барселоны» заявіў аб жаданні прадаць Мэсі

2
Кіраўнік «Барселоны» заявіў аб жаданні прадаць Мэсі
ФОТА: MUTSU KAWAMORI/AFLO/GLOBAL LOOK PRESS

У жніўні Мэсі адмовіўся трэніравацца ў складзе «Барселоны».

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта «Барселоны» Карлес Тускетс мяркуе, што мінулым летам клубу трэба было прадаць капітана каманды Ліянэля Мэсі. Пра гэта ён заявіў у эфіры каталонскай радыёстанцыі RAC1, паведамляе РБК.

«Продаж Мэсі мінулым летам быў бы выгадным з эканамічнага пункту гледжання. Гэта трэба было зрабіць. Цяпер нам даводзіцца скарачаць выдаткі на заробак гульцам», - заявіў Тускетс.

У жніўні Мэсі адмовіўся трэніравацца ў складзе «Барселоны». Аргенцінец заявіў, што больш не ўважае сябе за гульца каталонскага клуба. На пастанову нападніка паўплывалі няўдалыя выступы каманды ў Лізе чэмпіёнаў цягам некалькіх апошніх сезонаў.

На думку Мэсі, ён меў права пакінуць «Барселону» ў якасці вольнага агента ў сувязі з наяўнасцю ў дзейным пагадненні адпаведнага пункта. Кіраўніцтва каманды, у сваю чаргу, пагражала футбалісту штрафам за пропуск трэніровак.

Паводле інфармацыі Sport.es і журналіста La Gazzetta dello Sport Танкрэдзі Палмеры, кампанія City Football Group, якая валодае «Манчэстар Сіці», гатовая была прапанаваць Мэсі кантракт на пяць гадоў коштам €500 млн за вылікам падаткаў. Меркавалася, што пасля трох гадоў у «Манчэстар Сіці» форвард правядзе два сезоны ў «Нью-Ёрк Сіці», які таксама належыць City Football Group.

У верасні Мэсі заявіў, што прадоўжыць выступы за «Барселону». Са слоў аргенцінца, ён хацеў пакінуць клуб, але кіраўніцтва каманды заявіла, што гэта магчымае толькі, калі за яго выплацяць адступныя ў суме €700 млн. Зрабіць гэта, як адзначыў нападнік, не зможа ніводная каманда ў свеце.

Мэсі выступае за «Барселону» цягам усёй прафесійнай кар'еры. Аргенцінец правёў за каманду 743 матчы, у якіх забіў 641 гол і зрабіў 282 дзейсныя перадачы.

У складзе каталонскага клуба Мэсі здабыў 34 тытулы (у тым ліку чатыры Лігі чэмпіёнаў) і шэсць разоў станавіўся ўладальнікам «Залатога мяча». Кантракт 33-гадовага футбаліста з «Барселонай» разлічаны да лета 2021 года.

Раней радыёстанцыя RAC1 паведамляла, што «Барселона» можа абвясціць сябе банкрутам. Гэта адбудзецца, калі каталонскі клуб не здолее дамовіцца з гульцамі аб скарачэнні заробкаў да пачатку 2021 года.

У канцы кастрычніка пасаду прэзідэнта «Барселоны» пакінуў Жазэп Бартамеў, які займаў гэтую пасаду з 2014 года. Выканаўцам абавязкаў стаў старшыня стратэгічнай эканамічнай камісіі Карлес Тускетс. Выбары новага кіраўніка клуба пройдуць 21 студзеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках