29 красавiка 2024, панядзелак, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн абяцае інвеставаць «перш за ўсё ў Амерыку»

5
Байдэн абяцае інвеставаць «перш за ўсё ў Амерыку»
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: GETTY IMAGES

Абранага прэзідэнта чакае барацьба з эканамічным спадам пасля пандэміі.

Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які распрацоўвае стратэгію аднаўлення эканомікі пасля пандэміі, паабяцаў інвеставаць «перш за ўсё ў Амерыку», паведамляе «Голас Амерыкі».

«Я хачу гарантаваць, што мы будзем змагацца з усіх сіл, інвестуючы перш за ўсё ў Амерыку, - сказаў Байдэн газеце New York Times. - Я не збіраюся ўкладаць ніякіх новых гандлёвых пагадненняў, пакуль мы не правядзём буйныя інвестыцыі тут, дома».

У сераду Байдэн правёў віртуальную сустрэчу з уладальнікамі малога бізнэсу і рабочымі, якія пацярпелі ад выкліканага пандэміяй эканамічнага спаду.

Абраны прэзідэнт правёў мерапрыемства з Уілмінгтону, штат Дэлавэр, дзе сканцэнтравана асноўная дзейнасць яго пераходнай каманды напярэдадні інаўгурацыі.

«Больш як 10 мільёнаў чалавек непакояцца, як выплачваць наступны ўнёсак за іпатэку, - адзначыў Байдэн. - І яшчэ больш людзей не маюць магчымасці плаціць за арэнду».

Калі людзі «занадта доўга застаюцца без працы, ім значна цяжэй вярнуцца на працу», дадаў ён. «Многія з іх страчваюць гады магчымасцяў».

Байдэн таксама сказаў, што новы пакет эканамічнай дапамогі забяспечыць рост без доўгатэрміновай фінансавай шкоды. Раней у сувязі з каранавірусам былі выдадзеныя сродкі сумай 3 трыльёны даляраў.

Са слоў Байдэна, ён не бачыць прычын не падвысіць максімальную стаўку падатку для фізічных асоб з 37 адсоткаў да 39,6 адсотка.

Джанэт Елен, якую Байдэн вылучыў на пасаду міністра фінансаў, назвала пандэмію «амерыканскай трагедыяй», падкрэсліўшы, патрэбу дзейнічаць неадкладна.

«Бяздзейнасць выкліча самаўзмацненне спаду, які прывядзе да далейшага руйнавання, - папярэдзіла Елен, якая раней займала пасаду старшыні Федэральнай рэзервовай сістэмы. - І мы рызыкуем пакінуць па-за ўвагай больш глыбокія структурныя праблемы, такія як няроўнасць і адсутнасць росту заробкаў, асабліва для работнікаў, якія не маюць вышэйшай адукацыі».

Тым часам прэзідэнт Трамп працягвае сцвярджаць, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў былі сфальсіфікаваныя.

У звароце, размешчаным у «Твітэры» і «Фэйсбуку», прэзідэнт запэўніў, што «поўны рашучасці абараніць выбарчую сістэму», якая, з ягоных слоў, «зазнае скаардынаваны напад».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках