29 красавiка 2024, панядзелак, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастак Уладзімір Цэслер стаў на абарону ксяндза з Расонаў

4
Мастак Уладзімір Цэслер стаў на абарону ксяндза з Расонаў
УЛАДЗІМІР ЦЭСЛЕР

Вар'яцтва ўладаў дасягнула апагею.

Вядомы беларускі мастак Уладзімір Цэслер выступіў у абарону ксяндза з Расонаў Вячаслава Барка, якога абвінавачваюць у прапагандзе нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі паводле артыкула 17.10 КоАП. Справу завялі праз тое, што святар размясціў у сацсетках плакат Цэслера. Мастак падкрэслівае, што ягоная праца мае «наўпрост антыфашысцкую накіраванасць».

Нагадаем, ксёндз з гарадскога пасёлка Расоны Вячаслаў Барок у жніўні апублікаваў у сацсетках плакат Уладзіміра Цэслера. 1 снежня ў мясцовым РАУС святар даведаўся, што яго абвінавачваюць у прапагандзе нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі (артыкул 17.10 КоАП). У той жа дзень адбыўся суд паводле гэтай справы, у працэсе абвешчаны перапынак да 3 снежня.

Уладзімір Цэслер у сацсетках размясціў зварот у абарону Вячаслава Барка.

- Я, Цэслер Уладзімір Якаўлевіч, сябра Беларускага саюза мастакоў, габрэй, аўтар працы «Стоп лукашызм», заяўляю, што выкарыстаны ў маёй працы вобраз мае наўпрост антыфашысцкую накіраванасць.

Трактоўка гэтай працы ў якасці прапаганды або дэманстрацыю нацысцкай і фашысцкай сімволікі недарэчная і абсурдная, бо тут антыфашысцкая сутнасць гэтай працы.

Гісторыя маёй сям'і і бацькі, які прайшоў вайну і быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі за барацьбу з фашызмам, як і гісторыя ўсяго габрэйскага і беларускага народаў, - гэта гісторыя антыфашысцкага супраціву. Мы смуткуем аб усіх ахвярах фашызму на тэрыторыі Беларусі і не хочам распраў над грамадзянамі нашай краіны за іншадумства ў дачыненні да дзяржаўнай ідэалогіі.

Як грамадзянін сваёй краіны я не магу маўчаць. Сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі я выказваю праз творчасць, у мастацкіх вобразах, у сваіх карцінах і плакатах.

Той факт, што публікацыя маёй антыфашысцкай працы на старонцы святара Вячаслава Барка ў сетцы Інтэрнэт расцэненая як дэманстрацыя нацысцкай сімволікі, выклікае здзіўленне, супярэчыць маёй мастацкай задуме пры працы над творам. Для кожнага, у каго ёсць вочы, розум і сэрца, відавочная антыфашысцкая пазіцыя касцёла.

Суд Расонскага раёна працягне разгляд гэтай справы 3 снежня а 15.30.

Сам Вячаслаў Барок мяркуе, што адміністрацыйны працэс у дачыненні да яго палітызаваны.

- Старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Гаўрылаў, кіруючыся, як ён сам сказаў, асабістым меркаваннем, 25 лістапада заўважыў у маіх сацыяльна сетках допіс, размешчаны ў жніўні. Ён думае, што я размясціў свастыку - нацысцкі сімвал. Я патлумачыў, што я размясціў мастацкі твор славутага мастак Уладзіміра Цэслера «Стоп лукашызм», а не нямецкую свастыку. Я супраць фашызму, камунізму, кожнага таталітарнага рэжыму. Гэты плакат я размясціў, паказваючы свой пратэст супраць гвалту ў краіне, - распавёў Вячаслаў Барок.

Ксёндз вядзе свой канал на YouTube. Ён разважае ў казаннях сярод іншага і пра палітыку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках