27 красавiка 2024, Субота, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканская лагапедка навучыла сабаку размаўляць

9
Амерыканская лагапедка навучыла сабаку размаўляць
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Спецыялістка ўжыла досвед, які яна выкарыстоўвае ў працы з 1–2-гадовымі дзецьмі.

Амерыканская лагапедка Крысціна Хангер не толькі дапамагае людзям з парушэннямі маўлення, але і навучыла свайго сабаку гаварыць.

26-гадовая спецыялістка надумала перанесці досвед, які яна выкарыстоўвае ў працы з 1–2-гадовымі дзецьмі, на сваю гадаванку Стэлу, паведамляе People. Для гэтага Крысціна сабрала дома прыладу з замацаванымі на дошцы некалькімі кнопкамі, кожная з якіх пры націску прайграе гукавы файл са словам.

Пачаўшы трэніраваць свайго сабаку ў 8-тыднёвым узросце, за паўтара года штодзённых трэніровак гаспадыня навучыла сабаку «казаць» адразу 29 розных словаў і больш за тое – жывёла навучылася складаць з іх фразы даўжынёй да 5 словаў.

Методыка навучання была простай – перад кожным дзеяннем, якое можна выказаць адным ці некалькімі словамі, наяўнымі на дошцы, Крысціна націскала адпаведныя кнопкі. З часам сабака запомніў не толькі значэнне кожнай з іх, але і навучыўся камбінаваць словы адпаведныя таму, што ў гэты момант хоча сказаць.

«Я здзіўленая, таму што кожны дзень мой сабака кажа мне нешта новае, чаго не казаў да гэтага. Паводле ўзроўню складанасці фразаў і іх пабудовы Стэла ўжо цяпер нагадвае 2-гадовае дзіця. Я планую і далей прадаўжаць навучанне, дадаючы словы на дошку – сваім вынаходствам я хачу зрабіць сувязь паміж гаспадарамі і іх гадаванцамі яшчэ глыбейшымі», – падкрэсліла лагапедка.

У цяперашні час «слоўнікавы запас» сабакі ўключае ў сябе словы, якія выказваюць канкрэтнае дзеянне (есці, гуляць, шпацыр) або прадмет (мяч, пляж), так і «эмоцыі» (радасны, сумны), а таксама імёны гаспадыні і яе бойфрэнда.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках